Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліван абстраляў ізраільскія самалёты


У Ліване памежнікі адкрылі зэнітны агонь па ізраільскіх ваенных самалётах, што праляталі над тэрыторыяй краіны. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва АФП, са спасылкай на міністэрства абароны Ізраілю. Інцыдэнт абыйшоўся без ахвяр і пашкоджаньняў.

Ізраільская авіяцыя рэгулярна парушае ліванскую паветраную прастору, патрулюючы свае памежныя тэрыторыі. Бэйрут, аднак, дагэтуль збольшага абмяжоўваўся вуснымі пратэстамі.
XS
SM
MD
LG