Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнтары назвалі міністра замежных спраў Ірану "забойцам"


На ўваходзе ў залю паседжаньняў Эўрапарлямэнту міністра замежных спраў Ірану Манучэра Матакі чакаў прадстаўнік Вялікай Брытаніі Струан Сьцівэнсан. Ён трымаў у руках партрэт Нэды Ага Салтан - студэнткі, якая была забітая ў хадзе леташніх пратэстаў у Тэгеране супраць пераабраньня Махмуда Ахмадзінежада на другі прэзыдэнцкі тэрмін. Пры набліжэньні Матакі Сьцівэнсан назваў яго забойцам.

Да пратэсту брытанскага дэпутата супраць візыту іранскага прадстаўніка ў Эўрапарлямэнт далучыліся яго калегі зь Італіі, Гішпаніі і Эстоніі.

Матакі прыбыў у Брусэль на сустрэчу з камітэтам ЭП па зьнешніх сувязях. Па выніках перамоваў, якія праходзілі за закрытымі дзьвярыма, іранскі дыплямат назваў дыскусію "шчырай і, у пэўнай ступені, сяброўскай".
XS
SM
MD
LG