Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


CОНЦА...

  • ...днём, дождж надвячоркам. Тэмпэратура: 16 — 26 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • А 18.00 гісторык Андрэй Катлярчук будзе прэзэнтаваць свае кнігі і спаткаецца з чытачамі ў Віцебску (Віцебская Духоўная вучэльня, вул. Крылова, д. 7 — недалёка ад Ратушы, каля музычнай школы, насупраць рэстарацыі "Золотой дракон").


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пачынае трохдзённы візыт у Румынію.
  • Сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу і балканскіх краінаў у Сараеве.
  • У Нью-Ёрку адкрываецца пяцідзённы Сусьветны фэстываль навукі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1740 нарадзіўся Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, ад якога пайшоў тэрмін "садызм" (пам. 1814).
  • У 1924 Кангрэс ЗША прызнаў грамадзянства ўсім амэрыканскім індзейцам.
  • У 1905 нарадзіўся Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік і эміграцыйны дзеяч (пам. 1975).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень абвяшчэньня Рэспублікі Італія. На рэфэрэндуме 2 чэрвеня 1946 італьянцы выказаліся за скасаваньне манархіі і ўстанаўленьне рэспублікі.


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Каб уведаць цноту, мы спачатку мусім пазнаёміцца з грэхам" — Маркіз дэ Сад.
XS
SM
MD
LG