Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі актывіста моладзі БНФ


Актывіст моладзі БНФ Павал Чудук каля трох гадзінаў правёў у міліцыі Партызанскага раёну Менску. Яго затрымалі за раздачу балёнікаў зь лягатыпам тэлеканалу «Белсат».


Актывісты моладзі БНФ правялі акцыю ў розных гарадах Беларусі. Яны раздавалі дзецям дыскі зь беларускамоўнымі мультфільмамі, балёнікі й сувэніры ў Менску, Вілейцы, Баранавічах, Барысаве і Маладэчне.


XS
SM
MD
LG