Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Быкавым



У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.

Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.



“Гісторыя любіць парадоксы, і часам гуляе зь людзьмі ў свае злыя гульні... "Абяцанка - цацанка", "надзея -- матка дурных" - тое вядома даўно. Колькі разоў лёс сьмяяўся з даверлівасьці беларусаў, з нашай вясковай дурноты. Здаецца, пара б чаму-небудзь і навучыца... Не, ня вучымся. Як дурні ў начным полі, бяжым на кожны мільготкі агеньчык, каб тут жа забрысьці ў балота. Выбраўшыся, брыдзем у другі бок, на зычны прызыўны крык, абы быў мацнейшы. І зноў ня тое, зноў ашуканства, бяда, катастрофа... Колькі таму доўжыцца ў нашай бясконцай гісторыі?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG