Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра-палестынскія актывісты накіравалі ў Газу новае судна


Пра-палестынскія актывісты адправілі сёньня новае судна з гуманітарнай дапамогай для Паласы Газы. Яшчэ некалькі караблёў маюць выплыць на працягу гэтага тыдня.

Ізраіль, які блякуе Паласу Газы сумесна з Эгіптам, перахапіў учора флятылію, якая спрабавала прарваць блякаду. У выніку канфлікту ізраільскіх спэцназаўцаў з пасажырамі аднаго з караблёў загінула прынамсі 9 чалавек. Каля 50 былі параненыя, сярод іх - 6 ізраільскіх вайскоўцаў.

Інцыдэнт выклікаў бурную міжнародную рэакцыю і асуджэньне з боку шэрагу краін, у тым ліку Беларусі.

Эгіпет спыніў блякаду свайго ўчастку мяжы з Паласой Газы.
XS
SM
MD
LG