Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парку Горкага дзятве раздавалі белсатаўскія балёнікі


У менскім парку Горкага актывісты моладзі БНФ раздалі дзецям і іх бацькам балёнікі з надпісам «БЕЛСАТ tv», а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра тэлеканал.


Міліцыянты спачатку не зрэагавалі на натоўп дзяцей з балёнікамі. Але потым заўважылі надпіс і выклікалі спэцназаўцаў. Тыя падбеглі да Франка Вячоркі і паведамілі, што яму трэба пайсьці для разьбіральніцтва ў міліцыю Партызанскага раёну.

Усё гэта адбывалася на вачах дзяцей і бацькоў каля сцэны падчас сьвяточнага канцэрту, прысьвечанаму міжнароднаму дню абароны дзяцей. Міліцыянты параіліся са сваім кіраўніцтвам і ў выніку атрымалі загад не затрымліваць актывістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG