Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія актывісты сьведчаць супраць Ізраілю


Эўрапейскія актывісты, вызваленыя пасьля таго, як на флятылію з дапамогай для палестынцаў напалі ізраільскія войскі, заявілі сёньня, што яны бачылі, як прапалестынскіх актывістаў зьбівалі, стралялі ў іх гумовымі кулямі і паражалі электрычным токам. Грэцкія ўдзельнікі акцыі расказалі, што нават супраць тых актывістаў, якія не супраціўляліся, ізраільцы ўжывалі сілу. Таксама яны кажуць, што іх прымушалі падпісваць прызнаньні, надрукаваныя на іўрыце – мове, якую яны не разумеюць.

Як найменей 9 чалавек былі забітыя і дзесяткі параненыя ў выніку ізраільскага нападу на флятылію. Нямецкія парлямэнтары, якія былі на борце судна, адрынулі сьцьверджаньні Ізраілю, што актывісты былі ўзброеныя. Яны заявілі, што ўвогуле ніхто на борце ня меў зброі.

Флятылія пад кіраўніцтвам туркаў спрабавала прарваць чатырохгадовую блякаду Ізраілем паласы Газы і даставіць палестынцам, якія там жывуць, гуманітарную дапамогу. Ізраіль заяўляе, што ён адбіваў напад актывістаў, і яго рэйд быў самаабаронай.
XS
SM
MD
LG