Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганская джырга адбудзецца без прыхільнікаў Абдулы


Найбольш уплывовы аўганскі апазыцыйны палітык Абдула Абдула заявіў, што ён і ягоныя прыхільнікі ня будуць удзельнічаць у трохдзённай мірнай канфэрэнцыі старэйшынаў плямёнаў і мясцовых кіраўнікоў – джырзе, якая адкрываецца ў сераду ў Кабуле.

Абдула, былы міністар замежных справаў ва ўрадзе Хаміда Карзая, на прэсавай канфэрэнцыі ў Кабуле паставіў пад сумнеў легітымнасьць сходу, дэлегаты якога маюць толькі дарадчы голас.

У джырзе возьмуць удзел каля 1600 дэлегатаў. Яны будуць абмяркоўваць пытаньні нацыянальнага замірэньня.
XS
SM
MD
LG