Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь асудзіла ізраільскую атаку на гуманітарны канвой


Беларусь выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з інцыдэнтам падчас перахопу гуманітарнага канвою для сэктару Газы ўзброенымі сіламі Ізраілю. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаным 1 чэрвеня камэнтары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.


Як падае БелаПАН, у дакумэнце таксама падкрэсьліваецца, што Беларусь асуджае прымяненьне сілы, якое прывяло да неапраўданых ахвяр сярод грамадзянскіх асоб. "Мы разглядаем дзеяньні ізраільскага боку як грубае парушэньне міжнародных прававых норм. Выказваем глыбокія спачуваньні родным і блізкім загінулых і заяўляем аб неабходнасьці ўсебаковага і аб'ектыўнага расьсьледаваньня здарэньня", — падкрэсьліў Савіных.

Беларусь заклікала ўсіх удзельнікаў працэсу блізкаўсходняга ўрэгуляваньня зрабіць усе магчымыя крокі для папярэджаньня далейшай эскаляцыі напружанасьці і аднаўленьня паўнацэннага мірнага працэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG