Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал «Белсат» амаль у два разы павялічвае час трансьляцыі. Штодня раніцаю будзе паўтарацца большая частка вечаровага блёку з папярэдняга дня.

Галоўная інфармацыйная перадача дня «Аб’ектыў» будзе паўтарацца толькі раз – а 7-й гадзіне раніцы. Дзіцячыя мультфільмы з папярэдніх дзён будуць паўтарацца ў блёку па 3–4 сэрыі раніцаю найбліжэйшымі суботамі ды нядзелямі.

З 7-ае да 9-ае гадзіны можна будзе глядзець найлепшыя публіцыстычныя праграмы «Белсату» і выданне навінаў ад «Аб’ектыву», а пасля – дакумэнтальныя і мастацкія фільмы ды сэрыялы.

Дзякуючы гэтаму гледачы, якія не паспелі паглядзець праграму ўвечары, змогуць зрабіць гэта раніцаю наступнага дня.

Нагадаем, што ад 1 чэрвеня зьмянілася частата трансьляваньня “Белсату” на спадарожніку “Астра”.

Частату ў вашых прыймачах трэба зьмяніць на 10862 мэгагэрцы

Вось поўная інфармацыя наладак прыймача:

- спадарожнік “Астра”, 19 градусаў на Ўсход
- частата 10862 мэгагэрцы
- гарызантальная палярызацыя
- хуткасьць патоку (SR) - 22000 мэгасымбаляў за сэкунду
- папераджальная карэкцыя памылак (FEC) – 7/8

На спадарожніку “Сырыюс” ніякіх зьменаў не адбылося.

Калі пры настройваньні вы сутыкняцеся зь цяжкасьцямі - зьвяртайцеся да спэцыялістаў у галіне спадарожнікавай тэлевізіі.
XS
SM
MD
LG