Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кітаі злачынца застрэліў трох судзьдзяў


У кітайскай правінцыі Хунань сёньня мясцовы жыхар застрэліў трох судзьдзяў мясцовага суду і параніў яшчэ трох чалавек. Пасьля гэтага застрэліўся сам. Паведамляецца, што нападнік быў узброены пісталетам, невялікім аўтаматам і ружжом.

Злачынца – 46-гадовы ахоўнік паштовага аддзяленьня ў акрузе Лінлін. Пакуль не вядомыя матывы ягоных дзеяньняў. Справа, якая разглядалася з той момант у судзе, ня мела да яго дачыненьня.

У КНР збройныя напады вельмі рэдкія, бо доступ грамадзянаў да пісталетаў, ружжаў, аўтаматаў абмежаваны.
XS
SM
MD
LG