Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дз.Мядзьведзеў: члены Мытнага саюзу могуць уступіць у СГА асобна


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзведзеў лічыць, што краіны Мытнага саюзу (Расея, Казахстан і Беларусь) знаходзяцца на розных стадыях перамоваў з СГА, таму не выключаецца магчымасьць іх ўступленьня ў арганізацыю па паасобку.

Як падае “Интерфакс-Запад”, кіраўнік Расеі на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне па выніках саміту Расея-ЭЗ падкрэсьліў, што, нягледзячы на стварэньне Мытнага саюзу, а таксама Адзінай эканамічнай прасторы, пазыцыя Расеі адносна ўступленьня ў СГА не зьмянілася.

"Не памянялася, таму што мы ў прынцыпе прыхільнікі ўступленьня ў СГА. Мы лічым, што бяз гэтага наша дзяржава ня можа нармальна разьвівацца ў сусьветнай эканамічнай прасторы. Не зьмянілася, таму што мы не дамаўляліся ні аб чым іншым з нашымі партнэрамі, акрамя як аб тым, што мы будзем ўступаць або разам, калі атрымаецца, а калі ступень прасунутасьці нашай па перамовах будзе розная, а сёньня гэта так, будзем ўступаць паасобку".
XS
SM
MD
LG