Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспартнае мыта на расейскую нафту павялічылася на 8 даляраў


Ад 1 чэрвеня экспартнае мыта на расейскую нафту павялічылася з 284 да 292,1 даляра за тону. Гэта прадугледжана пастановай ураду Расійскай Фэдэрацыі ад 26 траўня № 369.

Як падае БелаПАН, у адпаведнасьці з дакумэнтам экспартнае мыта на сьветлыя нафтапрадукты павысіліся з 203,7 да 209,1 даляра за тону, на цёмныя нафтапрадукты — са 109,7 да 112,7 даляра за тону.

Нагадаем, Расея настойвае на пастаўцы сваёй нафты на беларускія НПЗ з улікам спагнаньня экспартанага мыта за выключэньнем 6.3 млн. тон для унутранага спажываньня Беларусі.
XS
SM
MD
LG