Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэўл шукае расейскай падтрымкі


Паўднёвая Карэя актывізуе намаганьні, каб Рада бясьпекі ААН усклала адказнасьць за яе патоплены карабель на Паўночную Карэю.

У панядзелак прыбыла група расейскіх ваенна-марскіх экспэртаў для аналізу вынікаў расьсьледаваньня інцыдэнту шматнацыянальнай камісіяй. Паводле яе заключэньня, паўднёвакарэйскі вайсковы карабель быў патоплены паўночнакарэйскай тарпедай. У выніку загінулі 46 чалавек.

Сэўлу неабходна падтрымка сяброў Рады бясьпекі, якія маюць права вета. Сярод іх – Расея і Кітай, якія традыцыйна блізкія да Пхэньяну. Расея заявіла, што яна павінна мець "стопрацэнтныя доказы" датычнасьці КНДР да інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG