Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шувалаў: мне даручана абмеркаваць спрэчныя пытаньні


Ігар Шувалаў

Ігар Шувалаў

А.Лукашэнка сустрэўся зь першым віцэ-прэм'ерам Расеі І.Шувалавым. Шувалаў заявіў, што ўсе спрэчныя пытаньні па Мытным саюзе ўзгодненыя, за выключэньнем найбольш адчувальных для беларускага боку, якія яму і даручана абмеркаваць у Менску.

Лукашэнка падчас сустрэчы заявіў, што дачыненьні ў Мытным саюзе павінны будавацца на раўнапраўнай аснове. На яго думку, магчымасьць дамовіцца па спрэчных пытаньнях з Расеяй і Казахстанам існуе. Шувалаў сказаў, што ўсе спрэчныя пытаньні па Мытным саюзе ўзгодненыя, за выключэньнем найбольш адчувальных для беларускага боку, якія яму і даручана абмеркаваць у Менску.

І.Шувалаў узначальвае камісію Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расеі.

Пра што раней казаў Ігар Шувалаў?

УГА


27 красавіка. Расея мае намер уступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю самастойна, а ня ў рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Пра гэта І.Шувалаў заявіў у Вашынгтоне напярэдадні чарговага раўнду перамоваў аб уступленьні Расеі ва ЎГА.

"Гэта будзе карысна для ўсіх, калі Расея стане сябрам УГА раней, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларусьсю".

ГАЗ, нафта

1 красавіка. Цана на газ для Беларусі ніжэйшая, чым для Ўкраіны, бо Беларусь і Расея знаходзяцца ў больш глыбокай ступені інтэграцыі.

"Расея і Беларусь будуюць саюзную дзяржаву, і мы для сябе вызначылі пэўны аб'ём нафты, якая паступае для патрэбаў Беларусі дакладна па такіх жа цэнавых парамэтрах, як для спажываньня ўнутры Расеі".

"Мы таксама маем мэту поўнасьцю адмяніць мыта на нафту і нафтапрадукты пры фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы".


Мытны саюз, мыта


2 красавіка. Адбылася сустрэча І.Шувалава з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Мне здаецца, што многа акцэнтаў апошнім часам робіцца ў галіне энэргетыкі, і гэта няправільна. У Беларусі шмат тэхналягічнага і прамысловага патэнцыялу і многа напрацаванага, таму зводзіць нашы стасункі толькі да паліўна-энэргетычнага комплексу і плянаў разьвіцьця ў гэтай галіне было б зусім няправільна. Мы зыходзім з таго, што гэта рабочыя моманты, якія будуць у поўным аб'ёме ўрэгуляваныя да стварэньня адзінай эканамічнай прасторы. Гэта будуць адзіныя правілы бізнэсу на тэрыторыі трох краін".

"Мы абмеркавалі пытаньні Мытнага саюзу і запуск Мытнага саюзу з 1 ліпеня, зь якімі складанасьцямі мы сутыкаемся пры ўвядзеньні адзінага мытнага тарыфу, парадак падрыхтоўкі пагадненьняў па стварэньні адзінай эканамічнай прасторы".

"Па пытаньні экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты мы мелі грунтоўнае абмеркаваньне, паглядзелі на тое, як гэтыя пытаньні ўрэгуляваныя з прававога гледзішча і якое эканамічнае значэньне маюць для эканомік абедзьвюх дзяржаў, дамовіліся пра тое, што пэўную працу правядуць экспэрты і далей пытаньне будзе абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўнікоў краін і ўрадаў".

"Мы абмяркоўвалі сёньня некаторыя аспэкты ўвядзеньня экспартнага мыта. Мы прадставілі свой пункт гледжаньня, атрымалі больш дэталёвую пазыцыю Беларусі. Дамовіліся, што будуць працаваць экспэрты і рыхтаваць сустрэчу на ўзроўні кіраўнікоў краін, каб больш дэталёва абмеркаваць гэтае пытаньне".

26 сакавіка. Адносна перададзенага ў эканамічны суд СНД пазову ўраду Беларусі да Расеі ў справе адмены мыта на нафтапрадукты І.Шувалаў сказаў, што Расея ў гэтай спрэчцы мае "рэальныя прававыя перавагі" і суд па пазове Беларусі будзе доўгім.
XS
SM
MD
LG