Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскія апазыцыянэры абскардзяць у судзе дзеяньні міліцыі



Удзельнікі несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая адбылася ў Маскве 31 траўня, рыхтуюцца абскардзіць у судах дзеяньні маскоўскай міліцыі.

“Мы будзем намагацца пераканаць усіх, хто быў затрыманы, зьвярнуцца ў суды. Гэта быў невыносна жорсткі разгон. Людзей зьбівалі” – заявіў агенцтву Інтэрфакс палітык і пісьменьнік Эдуард Лімонаў. Ён таксама сказаў, што гэтым разам АМАП не браў ўдзел у затрыманьні – гэта рабіў адзін з палкоў маскоўскай міліцыі.

Учора ў Маскве было затрымана больш за 170 удзельнікаў антыўрадавай акцыі пратэсту. Паводле міліцыі, да раніцы ўсе затрыманыя ўдзельнікі акцыі, за выключэньнем некалькіх іншагародніх, былі адпушчаныя.

Акцыі ў абарону сходаў (свабоду сходаў гарантуе 31 артыкул канстытуцыі РФ) прайшлі 31 траўня ў шэрагу гарадоў Расеі.
XS
SM
MD
LG