Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раён на поўначы Аўганістану вызвалены ад талібаў


Аўганскія ўрадавыя войскі і сілы кааліцыі вызвалілі ад талібаў раён Баргі Матал ў правінцыі Нурыстан, што ў мяжы з Пакістанам. Перад пачаткам апэрацыі паветраныя сілы НАТА падверглі раён інтэнсіўнаму бамбаваньню.

Баргі Матал быў захоплены баевікамі пасьля двухтыднёвых баёў. Прадстаўнікі міжнароднай кааліцыі заявілі, што дзеяньні талібаў накіраваныя на тое, каб адцягнуць сілы НАТАО ад апэрацыяў на поўдні краіны, дзе знаходзіцца большая частка ўзброеных талібаў.
XS
SM
MD
LG