Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваеўнікі з Газы перакрочылі мяжу з Ізраілем


Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што ваеўнікі з Газы сёньня перакрочылі мяжу з Ізраілем і абмяняліся агнём з ізраільскімі войскамі. Таксама ізраільскі бок сьцьвярджае, што два ваеўнікі былі забітыя.

Інцыдэнт адбыўся на тле напружанасьці, якая ўзьнікла ў панядзелак у зьвязку з ізраільскім рэйдам супраць флатыліі з мэтавай дапамогай палестынцам у паласе Газы. У выніку загінулі 9 прапалестынскіх актывістаў.

Сёньня ж ізраільская паліцыя ўсталявала блёк-пасты на тэрыторыі Ізраілю пасьля паведамленьняў пра інфільтрацыю з Газы.
XS
SM
MD
LG