Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбываецца саміт "Расея -- Эўразьвяз"


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня прымае ў Растове-на-Доне лідэраў Эўрапейскага Зьвязу. На саміце Расея – Эўразьвяз сярод іншых будзе абмеркаваны крызыс эўра, доля якога ў расейскіх рэзэрвах складае амаль палову, і патрэба Расеі ў заходніх інвэстыцыях і тэхналёгіях.

Правы чалавека таксама застаюцца на парадку дня саміту. Напярэдадні, калі Мядзьведзеў сустракаўся на абедзе з прэзыдэнтам Эўразьвязу Германам ван Рампэем і старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, міліцыя ўжыла сілу для разгону аўнтыкрамлёўскіх мітынгаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу.
XS
SM
MD
LG