Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў адзін з заснавальнікаў "Аль-Кайды"


"Аль-Кайда" абвясьціла пра гібель памочніка Ўсамы бін Лядэна, кіраўніка сеткі ў Аўганістане Мустафы Абу аль-Язіда. Пра гэта паведаміла амэрыканская служба он-лайн маніторынгу ісламісцкіх вэб-сайтаў SITE . Акалічнасьці сьмерці Язіда не падаюцца. Але на падставе інфармацыі з ісламісцкіх форумаў паведамляецца пра сьмерць ягонай жонкі, трох дачок, унучкі, іншых мужчын, жанчын і дзяцей.

Язід, грамадзянін Эгіпту, больш вядомы як Саід аль-Масры, быў адным з заснавальнікаў "Аль-Кайды" і казначэем бін Лядэна. Ён знаходзіўся ў сьпісе асобаў і арганізацыяў, чые актывы былі замарожаныя ў ЗША ў зьвязку з нападамі на Злучаныя Штаты 11 верасьня 2001 году.
XS
SM
MD
LG