Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама гаварыў з Нэтаньягу пра інцыдэнт


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў пра важнасьць расьсьледаваць усе абставіны ізраільскага рэйду супраць каравану судоў з гуманітарнай дапамогай для сэктара Газы, які блякуецца Ізраілем.

Гэты заклік прагучаў у тэлефоннай размове Абамы з прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу, які адмяніў візыт у ЗША з-за гэтага здарэньня.

У заяве Белага дому гаворыцца, што амэрыканскі лідэр выказаў разуменьне ў сувязі з распачатымі Ізраілем дзеяньнямі.

Бакі дамовіліся аб пераносе даты перамоваў.
XS
SM
MD
LG