Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РФ перадала Польшчы запісы "чорных скрыняў"


31 траўня Расея перадала польскай дэлегацыі копіі запісаў "чорных скрыняў" самалёта Ту-154, які разьбіўся пад Смаленскам.

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі рэспублікі Польшчы Ежы Мілер пасьля атрыманьня копій заявіў, што гэта здыме некаторыя сумненьні, якія зьявіліся ў польскім грамадзтве наконт расьсьледаваньня катастрофы.

"Перадача гэтых дакумэнтаў – гэта сапраўды надзвычай важна для польскага боку", – у сваю чаргу сказала кіраўніца Міжнароднага авіяцыйнага камітэту Тацьцяна Анодзіна, адзначыўшы, што ў міжнароднай практыцы такога яшчэ не было.
XS
SM
MD
LG