Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН распачала экстраннае паседжаньне прысьвечанае інцыдэнту ля берагоў Газы


Паседжаньне склікалі на запыт Турэччыны, чые грамадзяне пацярпелі сёньня раніцай у выніку сутычкі з ізраільскімі вайскоўцамі ў прыбярэжных водах Ізраілю.

Тэль Авів сьцьвярджае, што спэцназаўцы адкрылі агонь толькі пасьля ўзброенага нападу на іх пасажыраў карабля, што быў спынены для дагляду.

Паводле апошніх дадзеных у выніку інцыдэнту загінула прынамсі 9 чалавек. Каля 50 чалавек было паранена, шасьцёра зь іх - ізраільскія вайскоўцы.

Тэль Авів і Эгіпет супольна блякуюць паласу Газы, якую кантралюе радыкальная ісламісцкая групоўка ХАМАС. Ізраіль раней папярэджваў, што флятылія з гуманітарным грузам, якая накіроўвалася да палестынскага берагу зь Кіпру - будзе перахоплена.

Шэраг дзяржаў асудзілі дзеяньні Ізраілю і запатрабавалі неадкладнага расьсьледаваньня.
XS
SM
MD
LG