Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі разагналі мітынгі апазыцыі


У Маскве і Санкт-Пецярбурзе сёньня прайшлі несанкцыянаваныя акцыі ў абарону артыкулу 31 Канстытуцыі РФ, які гарантуе свабоду сходаў. Паводле карэспандэнтаў Радыё Свабода, на вуліцы ў абодвух гарадах вайшла да дзьвюх тысяч чалавек.

Каардынатары руху "Стратэгія 31" гавораць, што сярод дзесяці акцыяў праведзеных імі цягам апошніх год – сёньняшнія былі разагнаныя найбольш жорстка. Пад час затрыманьняў удзельнікаў моцна зьбівалі.

У Маскве было затрымана каля 170 чалавек, y Пецярбурзе - каля 60. Большасьць затрыманых неўзабаве адпусьцілі.

Невялікая акцыя салідарнасьці з дэманстрацыямі ў Расеі прайшла сёньня перад амбасадай РФ у Кіеве.
XS
SM
MD
LG