Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром: Беларусі патрэбна выконваць свае абавязкі перад Расеяй


Палітычных дамоўленасьцяў з расейскім бокам, якія б дазвалялі Беларусі зьмяніць умовы аплаты расейскага газу ў 2010 годзе, не было.


Пра гэта агенцыі «ПРАЙМ-ТАСС» сёньня заявіў дарадца ў эканамічных пытаньнях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузьняцоў. Расейскі дыплямат таксама падкрэсьліў, што кантракт прадугледжвае штрафныя санкцыі за невыкананьне абавязкаў па аплаце газу.

Паводле дадзеных «Газпрому», запазычанасьць Беларусі за першыя чатыры месяцы сёлета склала $192 мільёны. Яна ўзьнікла з-за таго, што Беларусь плаціць газ па $150 за адну тысячу кубамэтраў пры кантрактнай цане першага квартала $169,22.

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў кажа: да канца году запазычанасьць Беларусі можа дасягнуць $500-600 мільёнаў.

XS
SM
MD
LG