Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт застанецца кіраўніком беларускага экзархату РПЦ


Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт.

Такое рашэньне 31 траўня было прынятае на пасяджэньні Сыноду Расейскай праваслаўнай царквы ў Санкт‑Пецярбурзе на чале з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам, паведамілі ў Беларускім экзархаце.


Сынод выказаў мітрапаліту Філарэту ўдзячнасьць за шматгадовую працу.

Мітрапаліт Філарэт, якому ў сакавіку 2010 году споўнілася 75 гадоў, падаў прашэньне аб адстаўцы. Гэта было зроблена згодна са статутам РПЦ, які патрабуе, каб архірэі, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, пісалі такую заяву.

Мітрапаліт Філарэт стаў мітрапалітам Менскім і Беларускім у 1978 годзе і кіруе Беларускім экзархатам РПЦ ад часу стварэньня экзархату ў 1989 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG