Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН абмяркуе гібель пра-палестынскіх актывістаў


Амбасадар Лівану пры ААН, які цяпер старшынюе, паводле ратацыі, у Радзе бясьпекі ААН, склікаў пазачарговую сэсію для абмеркаваньня рэйду ізраільскіх вайскоўцаў супраць флятыліі, што везла гуманітарную дапамогу ў Паласу Газы.

Паводле апошніх зьвестак, была пацьверджана гібель дзевяці чалавек. Каля 50 атрымалі раненьні.

Ізраільскія вайскоўцы адкрылі агонь у выніку канфлікту з пасажырамі турэцкага круізнага судна Маві Мармара. Спэцназаўцы падняліся на борт гэтага карабля спрабуючы спыніць рух флятыліі да палестынскіх берагоў.

Ізраіль блякуе Паласу Газы, якую кантралюе радыкальная ісламісцкая групоўка ХАМАС, апошнія 3 гады. Флятылія з гуманітарнай дапамогай выплыла зь Кіпру, нягледзячы на папярэджаньне Тэль Авіву, што ізраільскія войскі не дазволяць ёй прарваць блякаду.
XS
SM
MD
LG