Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторы

ВОБЛАЧНА...


...ды навальнічна. Тэмпэратура: 15 — 23 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


А 16.00 прэзентацыя кнігаў Гісторыка Андрэя Катлярчука ў канферэнц-залі Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (праспэкт Незалежнасьці, 116).

А 19.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў межах выставы "Георг Базеліц. Друкаваная графіка 1965-1992" адбудзецца канцэрт паэта і выканаўцы ўласных песень Алеся Камоцкага. Бард прэзэнтуе адзін з апошніх сваіх альбомаў пад назваю "З бацькоўскай кружэлкі".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Саміт Эўразьвяз-Расея ў Растове-на-Доне.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца ў Вашынгтоне з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньяху.

Рада балтыйскіх краінаў зьбіраецца ў Вільні.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1862 на ўсёй тэрыторыі ЗША скасавана рабства.

У 1910 у Гомелі заснаваная першая беларуская футбольная каманда ПГФК.

У 1926 нарадзілася амэрыканская кінаакторка Мэрылін Манро (пам. 1962).

У 1990 прэзыдэнт ХША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень дзяцей.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Сон у летнюю ноч"

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Спачатку дзеці любяць сваіх бацькоў; калі падрастаюць, пачынаюць іх судзіць; часам ім выбачаюць." Оскар Уайлд.

"Нам не пашанцавала зь дзецьмі — усе яны павырасталі." Крыстафэр Морлі.

"У змрочную часіну я пытаю: Як можна нараджаць дзяцей на гэты сьвет? А адказ гучыць зусім ясна: Можна, бо няма ніякага іншага сьвету, і дзіця ня можа прыйсьці на гэты сьвет ніякім іншым чынам".
Робэрт Бро.
XS
SM
MD
LG