Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук 31 траўня быў вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У менскім гатэлі «Эўропа» прайшла прэзэнтацыя ягонай праграмы і каманды. Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты заявіў, што ідзе на выбары ў зьвязцы з Анатолем Лябедзькам, які ў выпадку перамогі зойме пасаду прэм’ер-міністра.

Стаўку на Яраслава Раманчука зрабіла Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі. І гэта стала даволі нечаканым рашэньнем. Справа ў тым, што дэлегаты апошняга партыйнага зьезду, які адбыўся ў сакавіку, праз патаемнае анкетаваньне выказаліся за кандыдата ў прэзыдэнты Анатоля Лябедзьку. Ён адзін набраў галасоў у падтрымку болей, чым усе астатнія прэтэндэнты, уключаючы Яраслава Раманчука, разам.



«Што здарылася за гэтыя два месяцы?» — з такім пытаньнем я зьвярнуўся да спадара Лябедзькі адразу пасьля ранішняга паседжаньня палітрады, якое папярэднічала прэзэнтацыі:
наш кандыдат на сёньняшні дзень — гэта тое, чаго патрабуюць рэаліі ...

«Анкета не насіла абавязковага характару. У нас два ключавыя словы — „канкурэнцыя“ і „адказнасьць“. Канкурэнцыю мы дапусьцілі, але на шалях пераважае адказнасьць. І таму наш кандыдат на сёньняшні дзень — гэта тое, чаго патрабуюць рэаліі. Мы ўсе гаворым пра крызіс, што яго трэба выкарыстоўваць. Але пакуль гэта ўсё толькі словы. А я думаю, яго можна выкарыстаць праз два інструмэнты: кандыдат і праграма. І вось гэта і ёсьць адказ — ці крызіс насамрэч ёсьць моцны інструмэнт узьдзеяньня на сытуацыю, ці гэта проста словы? І па тых кандыдатах, якія ўжо вылучыліся, гэтага ня бачна. А мы сёньня робім заяўку на тое, што рэальна ўлічылі крызісную сытуацыю».

Рашэньне Палітрады АГП на прэзэнтацыі кандыдата ў прэзыдэнты і яго праграмы агучыў Аляксандар Дабравольскі:
Ён ведае, што трэба рабіць ня толькі ў эканоміцы ...

«Мы прапаноўваем для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі Яраслава Раманчука. Гэта чалавек моцны і энэргічны. Ён ведае, што трэба рабіць ня толькі ў эканоміцы. Ён мае добрую каманду, якая, мы спадзяемся, моцна пашырыцца падчас гэтай прэзыдэнцкай кампаніі.

Таксама было прынятае рашэньне, што ў кампаніі будзе ўдзельнічаць старшыня партыі Анатоль Лябедзька, які ў выпадку перамогі стане прэм’ер-міністрам нашай краіны».



У каманду ўваходзяць такія вядомыя ў краіне людзі, як Станіслаў Багданкевіч, Леанід Заіка, Аляксандар Сасноў, Мікалай Чыгір, Зінаіда Бандарэнка, Васіль Старавойтаў ды іншыя.

Тандэм пацьвердзіў, што не адмаўляецца ад ідэі адзінага дэмакратычнага кандыдата ў прэзыдэнты. Яго пошук можа весьціся на дзьвюх пляцоўках: Рады інтэлігенцыі і правацэнтрысцкіх партыяў. Пра пэрспэктывы такога супрацоўніцтва сказаў спадар Раманчук:

«Мне складана размаўляць толькі з тымі людзьмі, якія ня маюць сваёй пазыцыі».

Яраслаў Раманчук

Госьці прэзэнтацыі

Сяргей Калякін
Уладзімер Някляеў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG