Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсэк ААН шакаваны інцыдэнтам ля берагоў Газы


Міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак абвінаваціў арганізатараў акцыі ля ўзьбярэжжа паласы Газа ў “палітычнай правакацыі”.

Караблі з гуманітарнай дапамогай і некалькімі сотнямі прапалестынскіх актывістаў накіроўваліся з Кіпру, калі былі атакаваныя ізраільскімі вайскоўцамі. У выніку загінулі больш як дзесяць чалавек, дзесяткі параненыя.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Му заявіў, што шакаваны тым, што адбылося. Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі абвінаваціў Ізраіль у празьмерным прымяненьні сілы. Эўрапейскі Зьвяз запатрабаваў ад Ізраілю расьследаваць абставіны сутыкненьня паміж ізраільскімі вайскоўцамі і прапалестынскімі актывістамі.
XS
SM
MD
LG