Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна прынялі плян супольных дзеяньняў


Плян супольных дзеяньняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва падпісалі ў Гомелі першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў.

Як падае БЕЛТА, падпісаньню дакумэнту ў суботу папярэднічалі трохгадзінныя перамовы першых віцэ-прэм'ераў у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе – на сумесным пасяджэньні ўрадавых дэлегацый.

Як адзначыў Уладзімір Сямашка, прыняты дакумэнт – гэта "дарожная карта", якая будзе асновай для разьвіцьця шматбаковага супрацоўніцтва паміж дзьвюма дзяржавамі на бліжэйшыя гады. Некаторыя пункты пляну, напрыклад, узаемавыгадная лягістыка па дастаўцы вэнэсуэльскай нафты для Беларусі праз парты і тэрыторыю Украіны, ужо выкананы. Для рэалізацыі іншых праектаў спатрэбіцца адзін-два гады.

У сваю чаргу Андрэй Клюеў падкрэсьліў, што падпісаны дакумэнт дасьць магчымасьць таксама "разьвязаць клубок тых складаных пытаньняў, якія існавалі паміж Украінай і Беларусьсю на працягу апошніх 18 гадоў, – гэта ў першую чаргу пытаньні ўзаемных разьлікаў паміж Украінай і Беларусьсю, а таксама супольнай дзяржаўнай мяжы.
XS
SM
MD
LG