Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў адказвае наведнікам сайту "Свабоды"


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Партыя БНФ назвала свайго кандыдата на прэзыдэнта — гэта намесьнік старшыні арганізацыі Рыгор Кастусёў. Такое рашэньне было прынятае на зьезьдзе 29 траўня. Аднак рэвізійная камісія партыі не прызнае гэты сход зьездам.


Палітык камэнтуе выказваньні наведвальнікаў сайту.


Димыч:
Съезд представительный, более 200 делегатов. Я на нем присутствовал в качестве гостя. Оспорить его легитимность Вечерке будет сложно. А вообще, Борщевский, Вечерко, Ивашкевич, Ходыко в очередной раз проиграли. Будут колоть БНФ в очередной раз, вот увидите.

Рыгор Кастусёў: "Я магу пацьвердзіць, што зьезд быў легітымным. Тым больш, што самае цікавае, — прапанова правесьці гэты зьезд паступіла ў верасьні менавіта ад Лявона Баршчэўскага. Фармат зьезду таксама быў прапанаваны ім. Таму я таксама зьдзіўлены, чаму ён не прыйшоў на зьезд. Чаму не прыйшоў Вячорка — таксама выклікае зьдзіўленьне. Кіраўніцтва партыі зрабіла тое, што прынята на зьезьдзе партыі. А рашэньне зьезду ніхто ня мае права адмяняць".

Віктар: Цудоўны сход, дзе ад імя БНФ выступае і жук і жаба.

"На зьезд былі вывучаныя дэлегатамі сябры сойму і сябры рэвізійнай камісіі. Былі вывучаныя тыя людзі, якія ўдзельнічалі ў мясцовых выбарах. Ад 10 удзельнікаў рэгіянальных сходаў быў вылучаны 1 кандыдат. На мінулым зьезьдзе квота была 1 дэлегат ад двух удзельнікаў рэгіянальных сходаў. Таму мне цяжка сказаць, што маецца на ўвазе пад словамі "і жук і жаба". Я лічу, што зьезд быў легітымным".

Аляксей Нікалайчык: …А наконт зьезду і яго легітымнасьці — больш пытаньняў чым адказу. БНФ Янукевіча пайшоў на калябарацыю. Трэба гэта прыняць як факт, і змагацца за вяртаньне сапраўднага Фронту.

"Я ня ведаю, пра калябарацыю з кім піша аўтар камэнтара. Таму мне цяжка будзе адказаць на гэта. Ведаеце, я вельмі паважліва стаўлюся да маладога чалавека Аляксея Янукевіча. Вельмі паважаю яго за тое, што ён адважыўся ўзваліць на свае плечы адказнасьць за кіраўніцтва партыяй у такі цяжкі момант. Для мяне галоўнае, што калі ў партыі ёсьць такія маладыя людзі, у партыі ёсьць будучыня. (…) Уся неразьбярыха ўтрасецца. Усё будзе добра — партыя будзе працаваць".

Аляксей Нікалайчык: Без Садоўскага, Баршчэўскага, Вячоркі, Голубева, Арлова- Фронт — гэт ане Фронт

"Ні Садоўскі, ні Баршчэўскі, ні Вячорка з фронту не выходзілі — яны застаюцца сябрамі партыі. Іхныя веды і досьвед для партыі маюць вялікую каштоўнасьць. Я лічу, што гэтыя людзі з партыі ня выйдуць, яны не зьбіраюцца зь яе выходзіць. Непаразуменьні, якія зьявіліся паміж сябрамі партыі, — гэта недарэчнасьць, і яны патроху ўтрасуцца".

Anatol Starkou: …мне здаецца, што такія мэты ёсць памылковыя для партыі БНФ, бо "как корабль назовешь так он и поплывет". Таму стратэгічная мэта павінна быць адна — ПЕРАМОГА на выбарах, а тактычных можа быць некалькі. Гэта я да таго, каб не накіроўвалі ўсе рэсурсы супраць Lu & RU. Бо, напрыклад, "прарасейцаў" у кандыдатах можа быць некалькі. А Lu... жыве ў кожным з нас, у тым ліку ў чальцах падліковых камісіяў. …Відавочна, што самастойна кандыдат ад партыі БНФ не пераможа — я не магу ўявіць перамогу ад партыі, якая не адзіная, не моцная, і таму, хутчэй за ўсё накірунак спадара Янукевіча ў бок супрацоўніцтва на выбарах з Рухам ЗА СВАБОДУ! правільны.

Герасимович, Минск: Кастусёва в Президенты? … Нет уже партии БНФ. То что осталось вызывает только сарказм. Ни идей, ни мыслей. Там же нормально говорить никто не умеет.

Адзін з15?: Рыгор, ну няўжо хвіліна такой "славы" для цябе важнейшае за гонар шчырага чалавек? Ну хто ты такі, дзядзька, з чым ты выйдзеш да людзей? З мытам за аўта? (...) А сапраўды=ХТО ён -Рыгор Кастусёў????

"Можна пагадзіцца са Старковым, што партыя страціла сваю вядомасьць. Гэта адбылося толькі таму, што партыя апошнія 10 год ня ўдзельнічала як асобная палітычныя сіла ў прэзыдэнцкіх кампаніях. (…) Таму вылучэньне свайго прэтэндэнта — гэта першы крок для папулярызацыі Партыі БНФ. Канечне, мы разглядаем пытаньне кансалідацыі і супольнай дзейнасьці зь іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі — у тым ліку з рухам "За свабоду" і Партыяй БХД. Я ўпэўнены, што мы зрабілі правільны крок, што на гэтым этапе вылучылі свайго кандыдата. (…) Паўтаруся: я заўсёды быў шчырым прыхільнікам удзелу Партыі БНФ у палітычных кампаніях як асобнай сілы".

Юрась, Менск: Кастусёў нармальны хлопец, але яго вылучылі з адною мэтаю — каб на перамовах па адзіным кандыдаце ад апазіцыі ён зняўся на карысць Мілінкевіча.

Gleb, Orsha: Мужики, что никто не заметил что Кастусёв работает на Российскую компанию а значит и на Российскую империю? Что вы думаете они его будут там держать, если он антироссийский кандидат? Ясно что нет. Вот поэтому Янукевич и выдвинул Кастусёва. Что бы с Кастусёвым ,как с пророссийским кандидатом, бороться и, победив , выставить вместо него Милинкевича. С Кастусёвым бороться не страшно. Поскольку он уже почти на пенсии, омоновскую дубинку ему не выдали и, кроме того, он же сказал: " Если надо против меня бороться и побеждать. Боритесь и побеждайте. Я солдат и любое ваше приказание выполню" И кому это там, в БНФ, такая умная идея в голову пришла? Раньше они этим не грешили. Скорее всего самому Милинкевичу. Или Макею. Тот тоже умный".

"Так склалася, што ад 2001 году, пасьля прэзыдэнцкай кампаніі, я чатыры разы губляў працу. Менавіта з палітычных меркаваньняў. Зараз я працую ў таварыстве з абмежаванай адказнасьцю "Строй Аркан" (Санкт-Пецярбург). Я камандны чалавек, я працую ў камандзе. Партыя разглядае варыянт, што мы пойдзем на выбары супольна зь іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі. Зь Мілінкевічам у нас добрыя стасункі. Я думаю, што яны ў нас захаваюцца і надалей. Але ў справы партыі Мілінкевіч ніколі ня ўмешваўся. Асабіста з Макеем я ні разу не сустракаўся".

Партыец: Нарэшце, свой партыйны кандыдат. Вячорка ніводнага разу не здолеў, ні пайсьці сам, ні вылучыць партыйца ў кандыдаты ў прэзідэнты. Ад таго і Партыю разгубіў. Новаму кіраўніцтву прыйдзецца папрацаваць, каб зрабіць Партыю моцнай і дзеяздольнай. Жадаю ім посьпеху. Пакуль, яны ўсё робяць правільна і не здраджваюць партыйным інтарэсам, у адрозьніне ад былых кіраўнікоў, якія "гандлявалі" Партыяй направа і налева.

"Мінулае кіраўніцтва ніколі не вылучала свайго прэтэндэнта, бо калі яго вылучыш, трэба будзе працаваць. А працаваць не зусім хацелася. Таму былым кіраўніцтвам і шукаліся варыянты, як найвыгадней здаць партыю ў арэнду. Вось такія рэчы і адбываліся. Можа гэта і грубавата сказаць, але сказана па праўдзе".

Rubon, Miensk: Вядома, Рыгор Кастусёў — не супэрпрэтэндэнт. Але ў параўнаньні зь Мілінкевічам, Міхалевічам ці Рымашэўскім мае пэўную працоўную біяграфію (у т.л. і пасьля 1995 году). У гэтым сэнсе ён адзіны з сёньняшняга кіраўніцтва партыі, хто можа сяк-так канкураваць з Баршчэўскім. Бяда ў тым, што Рыгор, напэўна, здасца пад таго самага Мілінкевіча.

"Любы з варыянтаў мае пэрспэктыву. Мае пэрспэктыву абрацца і Рымашэўскі, і Міхалевіч, і Кастусёў. Але я думаю, што мы дамовімся і будзем працаваць разам.

Так скалася, што я ад 1995 году працую на вытворчасьці. Гэта адбываецца паралельна з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Адрозна ад іншых прэтэндэнтаў, я маю вялікі досьвед працы зь людзьмі на месцах. Пра тое, што я буду здавацца пад Мілінкевіча… Партыя БНФ ня ставіла такіх плянаў — здацца. Партыя БНФ ставіла пляны супрацоўнічаць з дэмакратычнымі арганізацыямі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG