Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЕ зафіксавала парушэньні на выбарах у Грузіі


Назіральнікі АБСЕ зафіксавалі істотныя парушэньні на выбарах у мясцовыя органы ўлады, якія адбыліся ў нядзелю ў Грузіі.

Місія АБСЕ заявіла, што арганізацыя выбараў сьведчыць пра відавочны прагрэс у памкненьні ўладаў дасягнуць міжнародных стандартаў. Аднак пад час перадвыбарчай кампаніі кандыдаты мелі няроўныя ўмовы, у дзень галасаваньня зафіксаваныя выпадкі ўкідаваньня бюлетэняў.

Паводле пярэдніх дадзеных, кіруючая партыя Міхаіла Саакашвілі атрымлівае перамогу на выбарах у мясцовыя органы ўлады. Кандыдат ад партыі перамагае і на выбарах мэра Тбілісі.
XS
SM
MD
LG