Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлены радавы герб Сапегаў усталяваны гэтымі днямі на ўязной браме гістарычнага Палаца Сапегаў, які зараз рэстаўруюць.

Герб, які ўсталяваны на браме, зьяўляецца апошняй вэрсіяй герба сям'і Сапегаў (1858-1859 гг.).

На пачатку XVII ст. Леў Сапега пабудаваў у сваёй рэзыдэнцыі – Ружанах – раскошны палац. У 1637 годзе Ружаны атрымалі магдэбургскае права і герб.

Цяпер ад былога палаца засталася частка галоўнага i ўсходняга карпусоў ды брама, да якой прымыкаюць рэшткi флiгеляў, дзе зараз і праходзіць рэстаўрацыя. На дадзены момант амаль гатовы адзін з флігеляў каля ўязной брамы.

На аднаўленчыя працы Брэсцкі аблвыканкам выдаткаваў ў мінулым годзе 30 мільёнаў рублёў. Такую ж суму дадаў Пружанскі райвыканкам. А сёлета стала вядома, што з рэспубліканскіх сродкаў выдаткавана 500 мільёнаў рублёў.

Работы вядуць будаўнікі ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Паводле праекта, у адноўленых флігелях будуць разьмешчаныя музэй, кавярня і іншыя аб'екты турыстычнай інфраструктуры.

Гістарычная выява старажытнага герба Сапегаў (1858-1859 гг.)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG