Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандыдатам у прэзыдэнты ад АГП будзе Яраслаў Раманчук


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Скончылася паседжаньне палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На ім было разгледжана пытаньне аб кандыдаце ў прэзыдэнты ад АГП. Адразу пасьля завяршэньня паседжаньня старшыня партыі Анатоль Лябедзька ў эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе сказаў, што рашэньне па праграме, а таксама па кандыдату прынятае: гэтым чалавекам будзе Яраслаў Раманчук.

На пытаньне Свабоды, чаму вылучаны менавіта спадар Раманчук, хаця па апытаньню дэлегатаў апошняга з'езда АГП безумоўным лідэрам быў кіраўнік партыі, Анатоль Лябедзька сказаў, што гэтае анкетаваньне, па-першае, не насіла абавязковы характар. А па-другое, - і гэта самае галоўнае – быў ўлічаны той час, калі адбываюцца выбары, а яны адбываюцца падчас фынансавага крызісу.

У выніку перамогі Раманчука Анатоль Лябедзька зойме пасаду прэм'ер-міністра
"І ў гэты час кандыдатам ў прэзыдэнты павінен вылучацца чалавек, які добра ведае эканоміку, фінансы, чалавек, за плячыма якога ёсьць вялікія напрацоўкі менавіта ў галіне эканомікі. І такім чалавекам зьяўляецца намесьнік старшыні партыі Яраслаў Раманчук. Мы вельмі адказна ставімся да гэтых выбараў, і вось менавіта гэтая адказнасьць і падказала нам, што самым лепшым кандыдатам можа быць Яраслаў Раманчук", - сказаў спадар Лябедзька.

Зараз, пасьля завяршэньня палітсавета, адбудзецца прэзэнтацыя кандыдата і яго праграмы.

Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
Нарадзіўся 10 студзеня 1966 году ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскай вобласьці.

Прафэсійная дзейнасьць

Навуковы дасьледчы цэнтар Мізэса АЦ "Стратэгія", кіраўнік. Зь лютага 2002 г. — па цяперашні час.

Аналітычны штотыднёвік "Беларуская газэта". Травень 1999 г. — травень 2002 г. Выканаўчы дырэктар, намесьнік галоўнага рэдактара.

Вярхоўны Савет. Камісія па эканамічнай палітыцы і рэформах. Галоўны спэцыяліст. Чэрвень 1996 г. — сьнежань 1996 г.

Саюз прадпрымальнікаў Беларусі. Начальнік аддзелу зьнешніх сувязяў. Кастрычнік 1991 г. — сьнежань 1992 г.

Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў. Выкладчык катэдры граматыкі ангельскай мовы. Жнівень 1990 г. — кастрычнік 1991 г.

Адукацыя:

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Асьпірантура. Лістапад 1996 г. — сьнежань 2000 г.

Бэнтлі Каледж, Бостан, Масачусэтс, ЗША, філязофска-эканамічная школа. Чэрвень — ліпень 2003 г.

Унівэрсытэт Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе. ЗША. Філязофска-эканамічная школа. Чэрвень — ліпень 2002 г.

Школа Ўсясьветнага банку па пэнсійнай рэформе, Варшава, Польшча. Сакавік 2002 г.

Інстытут эканамічнага разьвіцьця Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, Менск. Лістапад — сьнежань 1995 г. Спэцыялізацыя: мікра- і макраэканоміка.

Фондавая біржа Дэлі, Індыя. Спэцыялізаваныя курсы, 1992 г.

Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Беларусь.

Дадатковая інфармацыя

Веданьне моваў: Беларуская, расейская, ангельская, польская — свабодна. Дадаткова: француская.

Звыш 800 публікацый на эканамічную тэму ў розных друкаваных выданьнях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG