Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Самае буйное экалягічнае бедзтва ў гісторыі ЗША”


Гэтак назвала выцечку нафты ў Мэксіцкай затоцы дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях энэргетыкі і кліматычных зьменаў Кэрал Браўн. Паводле яе выцечка можа працягнуцца да жніўня і краіне “варта рыхтавацца да горшага”.
Тоні Гэйвард, кіраўнік кампаніі British Petroleum, ўладальніка буравой плятформы з-за аварыі на якой ў красавіку пачалася выцечка, заявіў, што канчатковым рашэньнем з’яўляецца пабудова адводнага калодзежу для нафты, якая выцякае. Паводле Гэйварда калодзеж немагчыма пабудаваць раней за жнівень.
XS
SM
MD
LG