Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернік “Сьведкі Еговы” апраўданы

абноўлена

Дзьмітры Смык
Дзьмітры Смык

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля апраўдаў верніка “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка ў крымінальнай справе за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы.

У выраку, абвешчаным судзьдзёй Аленай Цалковай, напісана што ў дзеяньнях верніка не было складу злачынства.

Скасавана таксама і мера стрыманьня супраць спадара Смыка - падпіска пра нявыезд.

“Шчасьлівы, што так усё завяршылася. Насамрэч я й разьлічваў на такое рашэньне суду. Мне не было чаго ўтойваць, не было чаго хаваць. З адданымі Бог паступае аддана заўсёды”, - кажа Дзьмітры.

Але па сапраўднаму вернік будзе шчасьлівым толькі тады, калі закончыцца 10-дзённы тэрмін, адпушчаны на абскарджваньне выраку – пракуратура можа яшчэ не пагадзіцца з высновай суду.

Прадстаўнік БХК у рэгіёне, выкладчык рэлігіязнаўства ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Віктар Адзіночанка лічыць, што зараз “улады сталі на больш рэалістычную пазыцыю ў дачыненьні да вернікаў аб’яднаньня “Сьведкі Еговы”.

Раней пракуратура й суды зыходзілі з таго, што адмова ад службы ў войску “можа нейкім чынам падарваць абароназдольнасьць нашай краіны”. Таму й вёўся перасьлед вернікаў, якія з рэлігійных перакананьняў не маглі браць у рукі зброю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG