Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн супраць ліквідацыі тэрарыста


Прэм'ер-міністар Емэну Алі Мухамад Мэгавар папярэдзіў ЗША, што ня варта забіваць радыкальнага мусульманскага сьвятара, які жыве ў Емэне.

Мэгавар адказаў на нядаўняе рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША – аб ліквідацыі Анвара аль-Аўлакі, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Емэну і абвінавачанага ў сувязях з "Аль-Кайдай".

Па дадзеных уладаў Емэну, аль-Аўлакі знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны. Яго падазраюць у датычнасьці да выбуху амэрыканскага пасажырскага самалёта ў калядны дзень мінулага году. Але прэм'ер-міністар заяўляе аб недапушчальнасьці парушэньня сувэрэнітэту Емэну і правядзеньні спэцапэрацыі на яго тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG