Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі перамагае партыя Саакашвілі


У Грузіі кіруючая партыя прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі – "Адзіны нацыянальны рух" – атрымлівае пераканаўчую перамогу на нядзельных выбарах у мясцовыя органы ўлады.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньняў выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў для галасаваньня.

Кандыдат ад кіруючай партыі лідзіруе і на выбарах мэра Тбілісі – гэта дзеючы мэр Гігі Ўгулава. А па дадзеных апазыцыі, выбары ў сталіцы выйграе лідэр апазыцыйнага "Альянсу за Грузію" Іраклій Аласанія.

Выбары ў Грузіі – першыя пасьля ваеннага канфлікту з Расеяй у 2008 годзе.
XS
SM
MD
LG