Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армяне пасварылі Турэччыну з Аргентынай


Прэм'ер міністар Турэччыны Рэджэп Тайіп Эрдаган, які знаходзіцца цяпер у дыплямтычным турнэ па краінах Лацінскай Амэрыкі, адмяніў свой візыт у Аргентыну.

Прычынай паслужыла адмова з боку муніцыпальных уладаў Буэнас Айрэсу устанавіць плянаваны помнік заснавальніку сучаснай Турэччыны - Кемалю Атацюрку.

Афіцыйная Анкара лічыць, што гэта - справа рук "варожых армянскіх колаў."

Аргентына мае вялікую армянскую дыяспару.
XS
SM
MD
LG