Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская апазыцыя заяўляе пра парушэньні на выбарах


Апазыцыйны блёк "Альянс для Грузіі" абвінаваціў прэзыдэнта краіны ў агітацыі ў дзень выбараў. Маецца на ўвазе тэлезварот Міхаіла Саакашвілі, у якім той гаворыць, што не сумняецца ў перамозе партыі "Адзіны нацыянальны рух", якую ён ачольвае. Цэнтравыбаркам краіны пакуль не адрэагаваў на скаргу.

На адным зь вясковых выбарчых участкаў Грузіі былі спыненыя выбары з-за таго, што адна з урнаў упала і разьбілася. Па гэтым факце была ўзбуджана крымінальная справа.

Праз два тыдні на гэтым участку верагодна будзе арганізавана паўторнае галасаваньне, паведамілі ў Цэнтравыбаркаме.

За сёньняшнімі мясцовымі выбарамі ў Грузіі назірае каля пяці тысяч грузінскіх і міжнародных назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG