Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэкін ня хоча ісьці супраць КНДР


Паўднёвая Карэя і Японія ня здолелі заручыцца падтрымкай Кітаю наконт ужываньня санкцый да Паўночнай Карэі з-за яе магчымага ўдзелу ў патапленьні паўднёвакарэйскага карабля "Чхонан".

На трохбаковым саміце, які праходзіў на паўднёвакарэйскай высьпе Чэчжу, прэм'ер-міністар КНР Вэнь Цзябао зноў адмовіўся ўскласьці віну за гэты інцыдэнт на КНДР.

Замест гэтага ён паўтарыў аб неабходнасьці ліквідаваць наступствы гэтага інцыдэнту, што ствараюць напружанасьць у рэгіёне.

Паўднёвая Карэя пры падтрымцы Японіі і ЗША перадала дасье па Паўночнай Карэі ў Радзе бясьпекі ААН, дзе пазыцыя Кітаю зьяўляецца адной з ключавых.
XS
SM
MD
LG