Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль пагражае канфіскаваць дапамогу палестынцам


З Кіпру ў сэктар Газы сёньня накіравалася група судоў з 10 тысячамі тон гуманітарнай дапамогі для жыхароў гэтай палестынскай тэрыторыі.

Улады Ізраіля раней папярэдзілі, што караван, які суправаджаюць некалькі соцень чалавек, у тым ліку актывісты прапалестынскіх арганізацый, будзе затрыманы - у рамках блякады сэктару Газы, якую Ізраіль ажыцьцяўляе ўжо тры гады. Ізраільскія прадстаўнікі заяўляюць, што актывістаў дэпартуюць, а гуманітарную дапамогу - канфіскуюць. Пазьней яна будзе, хутчэй за ўсё, дастаўлена ў сэктар Газы самім Ізраілем.

Сэктар Газы некалькі гадоў кантралюецца радыкальнай групоўкай ХАМАС.
XS
SM
MD
LG