Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскія сацыял-дэмакраты выйшлі з кааліцыі


Сацыял-дэмакратычная партыя Японіі заявіла аб выхадзе з кіруючай кааліцыі. На гэты крок сацыял-дэмакраты пайшлі пасьля таго, як прэм'ер-міністар Юкіё Хатаяма звольніў іх лідэра Мізуха Фукусіму з пасады міністра па справах спажывецкага рынку.

Фукусіма ня згодны з пазыцыяй прэм'ера па пытаньні аб ваеннай базе ЗША на японскім востраве Акінава. Кіраўнік ураду нядаўна адмовіўся выканаць перадвыбарчае абяцаньне і дамагчыся вываду базы з выспы.

Выхад сацыял-дэмакратаў з кааліцыі можа ўскладніць становішча прыхільнікаў прэм'ера перад ліпеньскіх выбарамі ў верхнюю палату парлямэнту.
XS
SM
MD
LG