Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр актор і рэжысэр Дэніс Хопэр


У сваім доме ў штаце Каліфорнія на 75-м годзе жыцьця памёр вядомы амэрыканскі актор і рэжысэр Дэніс Хопэр. Прычынай сьмерці сталі ўскладненьні пасьля раку прастаты, перадае Рэйтэр са спасылкай на сяброў Хопэра.

Асаблівую вядомасьць ён атрымаў у 1969 годзе, зьняўшы фільм "Бястурботны гулец", які стаў потым клясыкай амэрыканскага кіно .
XS
SM
MD
LG