Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі загінулі 17 гарнякоў


У Кітаі ў выніку выбуху на шахце загінулі 17 гарнякоў. Як паведаміў прадстаўнік мясцовага аддзяленьня па ахове працы ў горадзе Чэньчжоў, па папярэдніх дадзеных, выбухнуў дынаміт, што захоўваўся на шахце, паспрыяўшы распаўсюджаньню атрутнага газу.

Нягледзячы на тое, што тэхніка бясьпекі на шахтах у Кітаі палепшылася за апошнія гады, тым ня менш мясцовыя стандарты адстаюць ад агульнасусьветных.
XS
SM
MD
LG