Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Чэхіі – посьпех новых партыяў


У Чэхіі адбыліся выбары ў ніжнюю палату парлямэнту – Палату дэпутатаў. Яўка выбарцаў склала 62 працэнты.

Найбольш галасоў – 22,1% - набралі сацыял-дэмакраты, аднак гэта быў найгоршы іх вынік за ўсю гісторыю незалежнай Чэхіі. На другім месцы – правая партыя грамадзянскіх дэмакратаў – 20,21%.

Апрача іх у парлямэнт трапяць камуністы (11,28%), а таксама новыя партыі Топ-09 (16,68%) і “Публічныя справы” (10,88%). Выбарчы бар'ер не адолелі цяперашнія парлямэнцкія партыі – хрысьціянскіх дэмакратаў і зялёных.

Камэнтатары першых вынікаў мяркуюць, што ў выніку выбараў да ўлады ў Чэхіі прыйдзе правацэнтрысцкая кааліцыя.

XS
SM
MD
LG