Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя ў Тайляндзе нармалізуецца


У сталіцы Бангкоку і і шэрагу правінцыяў Тайлянду адменены камэнданцкі час. Прэм’ер-міністар Абхісіт Ветчачыва заявіў сёньня журналістам, што сытуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем.

Камэнданцкі час быў уведзены 19 траўня пасьля таго, як у часе непарадкаў у Бангкоку загінулі як найменей 85 чалавек. Антыўрадавыя пратэсты ладзілі прыхільнікі былога прэм’ера Таксіна Чынавата, які, як яны лічаць, быў незаконна зрынуты з пасады ў выніку ваеннага перавароту.
XS
SM
MD
LG