Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

British Petroleum абнадзейвае


Канцэрн British Petroleum заявіў, што яго спробы заблякаваць аварыйную нафтавую сьвідравіну ў Мэксыканскай затоцы пачынаюць даваць плён, але працы пакуль яшчэ не завершаныя.

З 20 красавіка, калі адбыўся выбух на плятформе, у мора выцекла вялікая колькасьць нафты. Гэта самае вялікае выліваньне нафты ў гісторыі ЗША.

Учора прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведаў штат Луізіяна і загадаў павялічыць у 3 разы (да 60 тысяч) колькасьць людзей, якія ліквідуюць агромністую нафтавую пляму.
XS
SM
MD
LG